Мы можам стаць сведкамі знішчэння мемарыяла Курапаты

Пастанова Саўміна ад 30 студзеня № 69 скіраваная супраць Народнага мемарыялу Курапаты і будзе спрыяць ягонаму паступоваму знішчэнню, лічыць актывіст Дзяніс Івашын.
Фота Міхаліны Мятлік

Фота Міхаліны Мятлік

Нагадаем, 5 лютага на нацыянальным прававым партале апублікавана пастанова Саўміна ад 30 студзеня №69, якая ўнесла змены ў пастанову ўрада №675 ад 17.09.18 «Аб зацвярджэнні Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў, помнікаў воінскай славы, воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў». 

Цяпер пастанова носіць іншую назву — «Аб зацвярджэнні Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва». У яе сферу ўплыву цяпер уваходзіць урочышча Курапаты пад Мінскам.

Дзяніс Івашын тлумачыць некаторыя пункты гэтай Пастановы.

п.9 «…обеспечивается соблюдение режима их охраны и использования, включающего меры по предотвращению:
- изменения элементов благоустройства на отведенном месте захоронения, устройства зеленых насаждений, установки декоративных элементов и малых архитектурных форм»

На заканадаўчым узроўні зараз замацаваная забарона ўсталявання новых крыжоў і нават замена струхнелых.

«- использования мест захоронения, территорий охранных зон и зон охраны ландшафта как места для оказания юридическими лицами и индивидуальными предпринимателями услуг развлекательного характера, не совместимых с сохранением памяти о погибших и формированием уважительного отношения к событиям истории государства».

Паводле ўхваленай колішнім першым намеснікам міністра І.У. Дрыга пастановы Міністэрства культуры №70 з 01.12.2014 г., якая зацвердзіла складзены з найгрубейшымі парушэннямі праект зонаў аховы Курапатаў, сумнавядомая рэстарацыя «Поедем поедим» не патрапляе пад дзеянне гэтага пункту.

п.10: «Местные исполнительные и распорядительные органы принимают решения, касающиеся содержания, благоустройства и поддержания в надлежащем санитарном состоянии мемориалов, памятников воинской славы, мест захоронения и прилегающих к ним территорий».

Гэты пункт надае наўпроставае права мясцовым ворганам улады здзейсьніць татальную зачыстку Народнага мемарыялу Курапаты, пакідаючы толькі нядаўна ўсталяваны помнік.

п.15: «В случае установления надмогильных сооружений в местах захоронения сведения, указанные на них, должны соответствовать сведениям о действительно захороненных в данном месте захоронения умерших».

Паводле гэтага пункту могуць быць знішчаныя ўсе кенатафы ў Курапатах, у тым ліку і адзін з самых вядомых — Вацлаву Ластоўскаму.

«На нашых вачох адбываецца падрыхтоўка да вырашальнага і канчатковага наступу на Курапаты, калі ад Народнага Помніку можа не застацца і слядоў. Гэтая пастанова — наўпрост дарожная мапа для гэтых дзеянняў.

Зараз толькі нашыя кансалідаваныя і рашучыя дзеянні могуць абараніць Курапаты», — заклікае Дзяніс Івашын.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: