«Мы не будзем правакаваць людзей». Штаб Святланы Ціханоўскай распавёў пра планы на вечар 6 жніўня

На электронную пошту Святланы Ціханоўскай прыйшло паведамленне пра свята чыгуначных войскаў у мінскім парку Дружбы народаў.



"Нам не даюць правесці мітынгі ні на адной пляцоўцы Мінска гэтак жа, як у Слуцку і Салігорску. Гэта абсалютна незаконныя дзеянні ўладаў, мы абскардзілі гэтае рашэнне ў Генеральную пракуратуру, ЦВК і Мінгарвыканкам. але мы не будзем правакаваць людзей", — піша прэс-служба.

Між тым, Святлана Ціханоўская разам з Марыяй Калеснікавай і Веранікай Цапкала як грамадзяне Рэспублікі Беларусь плануюць у 19.00 наведаць свята "Дзень адкрытых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі", якое гарадскія ўлады арганізуюць сёння ў Кіеўскім скверы.

"Упэўненыя, што ўлады забяспечаць бяспеку ўсіх тых, хто сабраўся, што яны абавязаныя рабіць у адпаведнасці з законам", — заключае прэс-служба Ціханоўскай.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: