«Мы першымі прыйдзем на абарону нашага Краю»

Добраахвотнікі з Тактычнай групы "Беларусь" ва Украіне запісалі зварот з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. 
"Браты-беларусы! У гэты дзень, 101 год таму нашыя продкі здабылі незалежнасць нашай дзяржавы! За гэта наш Крывіцкі род больш за 70 гадоў цярпеў здзекі ды прыгнёт з боку ўсходняй імперыі. Яны нішчылі нашу інтэлігенцыю — нашае сумленне ды розум нацыі, забаранялі мову ды пісьменнасць, але мы выстаялі і сёння маем сваю дзяржаву, дзякуючы ахвярнасці нашых продкаў.

Сёння пытанне нашай незалежнасці стаіць гостра, як ніколі.

Мы, байцы-беларусы ва Украіне, запэўніваем вас, што першымі прыйдзем на абарону нашага краю! Але толькі згуртаваўшысь мы зможам даць адпор навале! Ад кожнага з нас залежыць лёс нашай бацькаўшчыны!
Жыве Беларусь! Жыве Вечна!".


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!