«Мы шануем свабоду слова». «Euronews» пракаментаваў спыненне вяшчання ў Беларусі

12 красавіка стала вядома, што Мінінфарм не працягнуў дазвол на трансляцыю тэлеканала «Euronews» на тэрыторыі Беларусі. Замест Еўрапейскага канала вяшчанне пачне тэлеканал «Перамога». Гэта тэлеканал расійскай вытворчасці, у эфіры якога паказваюць фільмы пра вайну, серыялы і класіку савецкага кіно.

З нагоды адключэння ад Беларусі «Eurоnews» выступіў з адмысловай заявай на сваёй старонцы ў інтэрнэце.

— Мы глыбока шкадуем аб прынятым уладамі Беларусі рашэнні прыпыніць з 12 красавіка 2021 года вяшчанне тэлеканала «Euronews» на тэрыторыі гэтай краіны, — гаворыцца ў заяве. — Нас не апавясцілі ні пра гэтае рашэнне, ні пра яго прычыны — пра яго мы, як і нашы гледачы, даведаліся ў панядзелак раніцай са СМІ.

«Euronews» ганарыцца тым, што прызнаны ва ўсім свеце як незалежны сродак масавай інфармацыі, які прадстаўляе заснаваныя выключна на фактах і бесстароннасці навіны як на рускай, так і на ўсіх іншых мовах. На працягу амаль трох дзесяцігоддзяў наша місія заключаецца ў тым, каб даць людзям магчымасць фармаваць ўласнае меркаванне, прапаноўваючы розныя пункты гледжання.

«Euronews» даражыць свабодай слова і зробіць усё магчымае для таго, каб яго аўдыторыя ў Беларусі вельмі хутка зноў атрымала доступ да тэлевізійнай версіі канала з яго адметнымі рысамі аб'ектыўнай і якаснай журналістыкі.

А пакуль нашы гледачы могуць працягваць сачыць за навінамі «Euronews» на нашых лічбавых платформах.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: