МЗС Расіі: Сафію Сапегу падазраюць ва ўчыненні злачынстваў «у жніўні-верасні 2020 года»

Больш падрабязнай інфармацыі пакуль няма, паведамляе bbc.com.

 

Грамадзянку Расіі Сафію Сапега, якую затрымалі 23 мая разам з Раманам Пратасевічам, падазраюць ва ўчыненні злачынстваў «у жніўні-верасні 2020 года».

Адвакат Сапегі пасля з'яўлення гэтай навіны сказаў «Бі-Бі-Сі», што ў яго такой інфармацыі няма.

— Беларускі бок пацвердзіў факт затрымання Сапега на 72 гадзіны ў сувязі з падазрэннямі ў здзяйсненні ў перыяд са жніўня па верасень 2020 года злачынстваў, прадугледжаных некалькімі артыкуламі Крымінальнага кодэкса Беларусі. Па заканчэнні трох сутак у дачыненні да яе будзе прынята рашэнне аб абранні меры стрымання альбо вызваленні, — пракаментавала інфармацыю афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: