На аднаўленне храма ў Мсціславе беларусы не сабралі ніводнага рубля

Менш за два месяцы засталося да заканчэння збору сродкаў на платформе Talaka.by на аднаўленне езуіцкага касцёла ў Мсціславе.
За час працы праекту — з 1 жніўня — не было ахвяравана ніводнага рубля, паведамляе katolik.life.

Грошы патрэбныя, перш за ўсё, на выраб праектнай дакументацыі (усяго трэба каля 100 тысяч рублёў). Царква знаходзіцца ў аварыйным стане, паведамляе 6tv.by.

«У дзяржавы грошай на рэстаўрацыю няма. У многіх месцах касцёла няма даху, і надвор'е разбурае гэты архітэктурны аб'ект. У 2017 годзе ўнутры касцёла абрынулася цэнтральная калона. Калі яе не аднавіць, то абрынецца ўвесь будынак. Але для таго, каб пачаць выконваць працу, трэба зрабіць дакументы на аб'ект», — кажуць ініцыятары праекта.

Паводле mogilev.online

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: