На аднаўленне касцёла ў Будславе ўжо сабрана 325 тысяч рублёў

Валанцёры дзеляцца навінамі ў тэлеграм-канале @budslau.
Дах храма цяпер выглядае так

Дах храма цяпер выглядае так

У тэлеграм-канале, прысвечаным аднаўленню будынка, падзяліліся апошнімі навінамі:
  • - Ачысцілі дах ад буйнога смецця (яшчэ засталося шмат попелу і дробных частак)
  • - Усе буйныя элементы былі распілаваныя і вывезены з пад касцёла
  • - Прыбралі тэрыторыю вакол храма ад попелу, вуглёў і тэхнічнага смецця
  • - Выставілі дадатковы агароджы вакол касцёла.
Працы па прыборцы смецця

Працы па прыборцы смецця

Валанцёры дзякуюць усім, хто дапамагае: «Працы было шмат як і дапамогі! Усім хто дапамагаў, адгукнуўся, вялікі дзякуй! Дзякуй тым, хто жадаў прыехаць у нядзелю, але зробім невялічкі перапынак! Дзякуй надвор'ю, якое спрыяла, нягледзячы на прагноз! Дзякуй за вашыя малітвы і добрыя словы падтрымкі!»



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: