На актывістаў, якія з'ехалі з краіны, заводзяць крымінальныя справы за атрыманне «дэкрэтных»

АБЭЗ Ленінскага РАУС Гродна выявіў больш за дзесяць выпадкаў неабгрунтаванага атрымання дапамогі па доглядзе за дзіцём да трох гадоў. Гаворка ідзе пра людзей, якія пакінулі Беларусь пасля пратэстаў, не апавясцілі адпаведныя органы і працягнулі атрымліваць «дэкрэтныя» на дзіця.

«Шматлікія інтэрнэт-карыстальнікі Гродзенскага рэгіёна памятаюць дзяўчыну па імені Карына Маліноўская, якая восенню мінулага года груба выказвалася пра дзеючую уладу і нібыта пасля збіцця яе праваахоўнікамі страціла дзіця. На самой справе праваахоўнікі ніякага дачынення да гэтага інцыдэнту не мелі, а разадзьмуты фэйк дазволіў дзяўчыне бесперашкодна выехаць за мяжу ў якасці ахвяры рэжыму. Карына Маліноўская разам з паўтарагадовай дачкой атабарылася ў Польшчы, працягнуўшы таўраваць улады пры дапамозе сеціва Інтэрнэт», — распавёў Анатоль Кедала, намеснік начальніка УБЭЗ КМ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Як паведамляе прэс-служба МУС, у Польшчы дзяўчына «выдаткоўвала "дэкрэтныя" на наведванне рэстаранаў, таксі і пакупкі».

Паводле слоў намесніка пракурора Гродна Аляксандра Южыка, па двух фактах атрымання выплат тымі, хто з'ехаў з Беларусі, распачаты крымінальныя справы за махлярства (арт. 209 КК).

МУС нагадвае, што пры выездзе за мяжу на больш чым два месяцы атрымальнікі дапамогі павінны паведаміць пра гэта ў органы сацыяльнай абароны. У гэтым выпадку выплаты прыпыняюцца.

reform.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: