На актывістаў «Свінцовай варты» здзейснены напад (відэа)

Днём 14 жніўня невядомы мужчына збіў каля завода АКБ Марыю Галалюк. Дзянісу Малышэнка ён пашкодзіў машыну. Актывісты выклікалі міліцыю, ДАІ і хуткую.
b-g.by

b-g.by

Алег Вялаў, які прыехаў на месца здарэння на дапамогу актывістам, якія дзяжурылі каля завода, распавёў, што днём 14 жніўня невядомы напаў на актывістку Марыю Галалюк і збіў яе. Акрамя таго, нападнік пашкодзіў машыну іншаму актывісту — Дзянісу Малышэнка.




«На яе (Марыю — заўв. Рэд.) быў здзейснены абсалютна дзікі, неадэкватны напад. Чалавек напаў на машыну аднаго з дзяжурных, пачаў штурхаць нагамі. Потым адчыніў дзверы і спрабаваў распачаць бойку з кіроўцам. Потым ён павярнуўся (а наша дзяўчына ўсю гэтую справу здымала на відэа) і ўдарыў яе, мяркуючы па відэа, кулаком у твар. Потым пачаў далей збіваць, перакуліў яе на зямлю. Паводзіў сябе абсалютна неадэкватна», — распавёў Алег Вялаў.


Факт нападу актывістка паспела зняць на відэа.



Затым нападнік сеў у машыну і з'ехаў. Актывісты выклікалі міліцыю, ДАІ і хуткую дапамогу.

Па словах Алега Вялава, які нападаў бачылі побач з заводам не раз, аднак хто ён такі, невядома.

Паводле b-g.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!