На арганізатара выставы «Машына дыхае, а я — не» завялі крымінальную справу

Грамадская актывістка Таццяна Гацура-Яворская — падазраваная ў «фінансаванні беспарадкаў» (ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Ёй пагражае да трох гадоў зняволення.
У Таццяны — чацвёра дзяцей. Яна — арганізатарка шматлікіх культурных ініцыятыў, у тым ліку фестываляў дакументальнага кіно, грамадскага аб'яднання «Звяно». Таксама яна была арганізатаркай нядаўняй выставы «Машына дыхае, а я — не», прысвечанай медыкам, якія змагаліся з пандэміяй COVID-19, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на «Нашу Ніву».

5 красавіка дома ў Таццяны Гацура-Яворскай і на офісе «Звяна» адбыўся ператрус. Таксама ператрусы прайшлі ў актывістак «Звяна» Наталлі Трэнінай і Юліі Сяменчанка. Усе яны апынуліся на Акрэсціна.

«Фінансаваннем беспарадкаў» беларускія сілавікі называюць фінансавую і матэрыяльную дапамогу людзям, пацярпелым і арыштаваным падчас мірных акцый пратэсту.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: