На БелАЭС застрэліўся салдат тэрміновай службы

Трагедыя адбылася сёння, 25 студзеня.

У панядзелак, 25 студзеня, на тэрыторыі Беларускай АЭС пакончыў з сабой салдат тэрміновай службы вайсковай часткі 7434 Унутраных войскаў МУС. Такая інфармацыя паступіла Reform.by ад уласнай крыніцы. Яе афіцыйна пацвердзілі ў МУС.

«Сапраўды, 25 студзеня вайсковец, які праходзіць ваенную службу па прызыву ў вайсковай частцы 7434, знаходзячыся ў варце, зрабіў стрэл са службовай зброі, у выніку чаго памёр», — паведаміла нам спецыяліст па грамадскіх сувязях упраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі МУС.

Паводле інфармацыі крыніцы, вайсковец знаходзіўся на варце паміж энергаблокаў атамнай станцыі.

Вайсковая частка 7434 — новая частка, адкрытая спецыяльна для аховы АЭС і забеспячэння прапускнога рэжыму на станцыі. На баявое дзяжурства яе салдаты заступілі ў красавіку 2020 года. Камандуе часткай палкоўнік Вячаслаў Баракаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: