
Беларусы гадамі ездзілі адпачываць на «беларускія
Мальдывы». І гадамі іх адтуль выганялі. Жывапісныя, але небяспечныя кар'еры пад
Ваўкавыскам вельмі доўга прасілі адкрыць для турыстаў, і вось у мінулым годзе
адміністрацыя Краснасельскага завода абвясціла пра намер арганізаваць маршрут і
ўзяць прамысловы турызм рэгіёна ў свае рукі.
Прайшло больш за паўгода з таго моманту, і сёння нарэшце ўсё практычна гатова. Як распавялі Onliner у «Краснасельскбудматэрыялах», пускаць турыстаў на кар’еры будуць ужо сёлета.
Цяпер кіраўніцтва завода распрацоўвае праектна-каштарысную дакументацыю па ўладкаванні бяспечнай назіральнай пляцоўкі. Маршрут для турыстаў ужо распрацаваны: наведвальнікам будуць ладзіць экскурсію па музеі, потым паказваць самі кар'еры з назіральнай пляцоўкі і прапаноўваць спыніцца ў заводскім санаторыі.
Пускаць турыстаў будуць толькі групамі і толькі пад наглядам: забарона на шпацыр па берагах знятая не будзе. Такі варыянт наўрад ці задаволіць большасць: многія прыязджалі на крэйдавыя кар'еры з намётамі, купаліся і загаралі на белых пляжах. Аднак на прадпрыемстве лічаць, што такі варыянт немагчымы.