На былога следчага Яўгена Юшкевіча завялі крымінальную справу

Пра гэта ў сацсетках напісала яго адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна.


У апошні час Юшкевіч актыўна кансультаваў сілавікоў, якія хацелі звольніцца. Таксама ён публікаваў інсайды з МУС і Следчага камітэту, нагадвае «Свабода».

Яўгена Юшкевіча затрымалі ўчора каля 22.00. Яго забралі з яго мінскай кватэры, дзе таксама прайшоў ператрус. 

Яўген Юшкевіч родам з Магілёва. У 2012 годзе скончыў юрфак БДУ. Падчас вучобы два гады прапрацаваў пазаштатным супрацоўнікам у следстве Менскай пракуратуры, пасля — пяць гадоў следчым у СК. У 2017 годзе пайшоў з пасады старшага следчага аддзела па расследаванні эканамічных злачынстваў упраўлення Следчага камітэта па Мінску. Расследаваў у ліку іншага гучныя справы — напрыклад, справу Давідовіча.

Пасля сыходу з СК Яўген стаў андроід-распрацоўшчыкам, а летам 2020 года — ініцыятарам праекта bychange.me, які «дапамагае ў навучанні, перападрыхтоўцы сілавікоў, дзяржслужачых і проста людзей, звольненых або якія пайшлі з працы па меркаваннях сумлення».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: