На Чарнобыльскія ўгодкі Лукашэнка з'язджае ў Кітай

Аляксандр Лукашэнка на тры дні з'язджае з працоўным візітам у Кітай.
БЕЛТА

БЕЛТА

У Пекіне беларускі кіраўнік 25-27 красавіка возьме ўдзел у II Форуме супрацоўніцтва "Пояс і шлях" і правядзе шэраг двухбаковых сустрэч. Між іншым запланаваная сустрэча з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам, падчас якой будзе ісці гаворка пра рэалізацыю найбольш значных сумесных праектаў, паведамляе прэс-служба. Да падпісання падрыхтаваны пакет дакументаў.

На саміце Лукашэнка збіраецца выступіць з прапановамі па паглыбленні супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы.

Варта адзначыць, што звычайна на Чарнобыльскія ўгодкі Аляксандр Лукашэнка едзе ў Гомельскую ці Магілёўскую вобласці. Аднак сёлета ён змяніў гэтую традыцыю.


Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!