На дапамогу затрыманым у Беларусі сабралі ўжо больш за 600 тысяч долараў

На старонцы збору сродкаў у Facebook сабраная сума перавысіла 600 тысяч долараў. Зборам займаецца ініцыятыва BY_help.

«Грамадства і праваабаронцы абураныя тым, што дзяржава зноў брутальна парушае правы чалавека, замест таго, каб правесці свабодныя, сумленныя і справядлівыя выбары. Але, акрамя абурэння, мы павінны дзейнічаць. Аплата штрафаў — адвакатаў і перадач праб’юць пралом не ў адным сямейным бюджэце», — адзначаецца на старонцы.

Каманда BY_Help заклікае падтрымаць тых, хто трапіў пад рэпрэсіўны Махавік. Перавесці сродкі можна з карты любога банка з Беларусі і любога пункта свету.

«Усе сабраныя грошы будуць перададзеныя для кампенсацыі выдаткаў на адвакатаў, на аплату штрафаў і на падтрымку сем'яў рэпрэсаваных» — паведамляюць ініцыятары збору сродкаў.

Апроч таго, пасля брутальных дзеянняў сілавікоў ўначы 10 і 11 жніўня, каманда BY_Help дадала: «Пратэсты супраць абуральнай фальсіфікацыі выбараў былі задушаныя міліцыяй спецыяльнага прызначэння, якая выкарыстала гумовыя кулі, светлашумавыя гранаты і іншыя спецсродкі. У выніку многія людзі атрымалі раненні, ёсць інфармацыя аб загінуўшым. Колькасць арыштаваных — тысячы. Мы вырашылі пашырыць мандат кампаніі і накіраваць частку сродкаў на лекі і рэабілітацыю параненых. Але і колькасць арыштаваных па ўсёй краіне на тысячы паказвае, што штрафаў стане больш, а значыць, іх кампенсацыя зноў становіцца актуальнай».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: