На дарогах у Мінску да Еўрапейскіх гульняў з'явілася новая разметка

На некаторых вуліцах Мінска з'явіліся спецыяльныя дарожныя знакі і разметка на палосах для руху транспарту, які будзе абслугоўваць II Еўрапейскія гульні. Таксама на некалькіх скрыжаваннях з праспектам Дзяржынскага закрылі левыя павароты.
Некалькі дарожных знакаў «Паласа для маршрутных транспартных сродкаў» з шыльдамі з сімволікай II Еўрапейскіх гульняў з'явіліся на мінулым тыдні на падзяляльнай паласе праспекта Дзяржынскага.
Таксама на праспекце Дзяржынскага на некаторых скрыжаваннях са светлафорным рэгуляваннем тканінай загарнулі секцыі з паказальнікам левага павароту. Зрэшты, гэтыя меры не спыняюць кіроўцаў — яны па-ранейшаму едуць налева.

Сёння раніцай мінчане заўважылі, што дарожная разметка з сімволікай II Еўрапейскіх гульняў з'явілася на некаторых вуліцах сталіцы. Нанесеная яна толькі з аднаго боку праезнай часткі: у крайняй левай паласе — на плошчы Багушэвіча і вуліцы Нямізе, і ў крайняй правай — на праспекце Пераможцаў да скрыжавання з праспектам Машэрава.

На павароце з Нямігі на праспект Пераможцаў разметка дазваляе паварот налева толькі транспарце Еўрапейскіх гульняў. Вадзіцелі пакуль не звяртаюць увагі на разметку, ездзяць па вылучаных палосах і заварочваюць на праспект Пераможцаў, як і раней.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!