На дзень гораду светлагорцы ўчынылі флэшмоб

Людзі прыходзяць на афіцыйныя мерапрыемствы ў медыцынскіх масках і з чорнымі паветранымі шарамі, піша Радыё Свабода.


У Светлагорску сёння свята — Дзень гораду. Частка мясцовых жыхароў прыйшла на афіцыйныя мерапрыемствы ў медыцынскіх масках і з чорнымі паветранымі шарамі.

«Пасля флэшмобу ў мінулую суботу ўлады правялі „растлумачальную працу“ па школах, арганізацыях і прадпрыемствах. Людзей застрашвалі, каб яны ні ў якім разе не прыходзілі на свята гораду з зялёнымі шарамі. Менавіта пад такімі колерамі шароў прайшоў флэшмоб. Тады людзі вырашылі, мусіць, прыйсці з чорнымі шарамі», — патлумачыла праваабаронца Алена Масьлюкова.

Таксама ўдзельнікі акцыі выйшлі на свята ў мэдыцынскіх масках. Такім чынам яны выказалі сваё абурэньне шкоднымі выкідамі і смуродам з новага кітайскага заводу.

Тыдзень таму каля 200 светлагорцаў зладзілі флэшмоб на цэнтральнай плошчы. Пазней міліцыя склала пратаколы на грамадскага актывіста Анатоля Зьмітровіча і праваабаронцу Алену Маслюкову. Іх міліцыя палічыла адказнымі за флэшмоб. РАУС прызнаў яго «несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам».





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць