На гарадскіх могілках пад Пінскам свабодных месцаў для пахавання хопіць толькі да восені

Сапраўдныя наступствы кавіду? 

Адкрытыя 10 гадоў таму могілкі ў Таргошыцах амаль запоўненыя, інфармуе «Медыя Палессе».

Як распавялі могілкавыя работнікі, пры такіх тэмпах пахавання, як цяпер, свабодных для пахавання месцаў можа хапіць толькі да восені.

Калі раней тут штомесяц хавалі 60-70 нябожчыкаў, то ў апошні час прыкметна больш. У лістападзе 2020 года пахавалі больш за 90 чалавек, у снежні — 118.

Ці звязана гэта з пандэміяй каронавіруса, суразмоўцы не ведаюць. Наша справа, кажуць яны, даць месца для пахавання, дадзеныя ў часопіс запісаць, а непасрэдна пахаваннем займаюцца кампаніі па аказанні рытуальных паслуг.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: