На хлусні не ўтрымаешся, а пратэсты — працягваюцца. Найважнейшае за 24 верасня

Нягледзячы на жорсткія разгоны 23 верасня, 24 верасня пратэсты працягнуліся. У той час як улада працягвае маніпуляваць, падманваць і запужваць. Але яе паводзіны ўжо давялі, што яна можа абапірацца толькі на сілу, якая бясконцай не бывае.


Напрыклад, у сеціва трапіла размова былога міністра аховы здароўя, а цяпер займаючага пасаду кіраўніка Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка з акцёрамі Гродзенскага тэатру, якія ў знак салідарнасці адмовіліся граць спектакль. Каранік сказаў, што па факце збіцця людзей у Гродна заведзеная крымінальная справа. Усяго адна.

Аднак пра тое, пра што, нібыта, ведае Каранік, не ведае чалавек, што займае пасаду Генпракурора. Андрэй Швед падчас каардынацыйнай нарады ў барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй прыгразіў проста ўсім запар адказнасцю. Пры гэтым Андрэй Швед не сказаў ні пра адну крымінальную справу на праваахоўнікаў, якія злоўжылі паўнамоцтвамі супраць мірных пратэстоўцаў.


МУС выклала ў сеціва «заявы жыхароў пра тое, што пратэстоўцы ім перашкаджаюць». Але выглядала гэта так, што ў на 102 тэлефанавалі выключна садысты і маргіналы. Таму МУСаўскі ролік быў спачатку заліты на ютуб, потым выдалены, а потым зноў заліты — ужо ў «адрэдагаваным» выглядзе.І хто пасля гэтага паверыць у тое, што гэта не «падробка, зробленая ў Польшчы»?

Шэраг дзяржаў, сярод якіх ЗША, Германія, Вялікабрытанія і Канада адмовіліся прызнаць Лукашэнку легітымным прэзідэнтам. А вось пасля гэтай справы да іх проста павінна далучыцца Швейцарыя. Прынамсі, на яе павінна адрэагаваць пасольства гэтай краіны.

Гэта будзе цікава. Бо паступалі звесткі, што праз банкі менавіта Швейцарыі пераводзіў грошы Віктар Лукашэнка.

Дарэчы, вельмі цікавую пазіцыю выказаў Кітай. Гэта была адна з краінаў, якая павіншавала Лукашэнку з «перамогай» на выбарах. Аднак пасля інаўгурацыі Кітай заявіў, што «паважае выбар, які зрабіў народ Беларусі». ТО бок, нашыя пратэсты паўздзейнічалі нават на непрабіваемыя ўлады Паднябёснай. Яны разумеюць, што весці справы з Лукашэнкам небяспечна.


Ну і, канешне ж, не спыняецца пратэст. У Мінску ў розных раёнах горада зноў паўсталі ланцугі салідарнасці.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: