На «Гродна Азоце» адбылася аварыя, пра гэта паведамілі ў ТГ-канале мясцовага страйкаму

Адміністрацыя, як звычайна, спрабуе адмаўчацца.
«Падчас зліву вадкай серы з цыстэрны адбыўся праліў агрэсіўных хімікатаў. Прыкметна дымленне прадуктаў серы! Экстрана прыбыла служба МНС. Таксама на тэрыторыі прадпрыемства заўважаныя хуткая дапамога і брыгада ВГСО.

Прыехаў і генеральны дырэктар. Работнікам цэха забаранілі распаўсюджваць інфармацыю. Вытворчы працэс пад пагрозай, цыстэрны з вадкай серай расцягвалі ў бакі.

Адміністрацыя, як звычайна, спрабуе адмаўчацца і схаваць факт ПП! Дадзеныя па шкодных выкідах не абнаўляюцца ўжо чатыры дні. На сайце наогул пазначаны нейкія незразумелыя лічбы ў даце. Сачыце за інфармацыяй, хутка нас у чарговы раз паспрабуюць падмануць», — піша канал.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: