На Гродзеншчыне пракуратура забараніла працу 27 атракцыёнаў

Пракуратура Гродзенскай вобласці праверыла правілы эксплуатацыі атракцыёнаў і гульнявога абсталявання выявіла шматлікія парушэнні.
prokuratura.gov.by

prokuratura.gov.by

Да прыкладу, у парку імя Жылібера ў Гродна асноўным недахопам названая неналежная фіксацыя гульнявога надзіманага абсталявання: адсутнічала неабходная колькасць вузлоў мацавання, швартовачныя элементы аказаліся ненацягнутымі і мелі прагіны, у некалькіх яны былі замацаваныя да аднаго кампаненту баластнай сістэмы.

Аналагічныя парушэнні выяўлены пры эксплуатацыі атракцыёнаў у раённых цэнтрах.

У Мастах на момант праверкі функцыянавалі пяць атракцыёнаў, за якія адказваў адзін аператар. Пры гэтым на асобных атракцыёнах не быў выключаны доступ да праводкі вентылятара. Анкеры ў сістэме мацавання не адпавядалі патрабаванням. Адсутнічалі вогнетушыцелі і тэхнічная дакументацыя. Не былі прынятыя меры для прадухілення магчымага кантакту карыстальніка з праваднікамі.

Па выніках наглядных мерапрыемстваў пракуроры Гродзеншчыны вынеслі прадпісанні аб забароне аказання паслуг на 27 аб'ектах у рэгіёне.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: