«На***я вам каментар?» Прэс-сакратарка Мінсельгаса папрасіла прабачэння за сваю «эмацыйнасць»

Прэс-сакратарка Міністэрства сельскай гаспадаркі Зінаіда Берашчэнка 16 ліпеня звязалася з журналістам «НН» Змітром Панкаўцом праз фэйсбук.
«Дзмітрый, добры дзень, я шкадую, што ў час учорашняй размовы была занадта эмацыйная. Прыміце прабачэнні», — напісала яна.

Напярэдадні супрацоўнік «НН» звярнуўся да спадырыні Берашчэнкі па каментар адносна таго, чаму намеснік міністра сельскай гаспадаркі Ігар Брыло сфатаграфаваўся ў майцы з надпісам Russia, на што атрымаў адказ: «Хопіць займацца ху***ёй. На***я вам каментар?»


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: