На юрфаку БДУ не працягнулі кантракт з яшчэ адной выкладчыцай

Не працягнуты кантракт з яшчэ адным выкладчыкам юрыдычнага факультэта БДУ — Аленай Басалай. Пра гэта піша юрыдычны тэлеграм-канал Law Verum.
Таксама там паведамляецца, што не падоўжаны кантракт з мужам Алены Басалай — дацэнтам гістфаку БДУ, вядомым этнографам Сцяпанам Захаркевічам. У лютым ён быў пакараны 15-ю суткамі арышту па "народным" артыкуле 23.34 КаАП пасля таго, як разам з іншымі гледачамі быў затрыманы на адкрытай рэпетыцыі гурта "Разбітае сэрца пацана" на турбазе пад Смалявічамі.

Алена Басалай працавала на кафедры грамадзянскага права — як і яшчэ адна нядаўна звольненая з БДУ юрыстка, Алена Лаеўская. Сын Лаеўскай — вядомы адвакат Зміцер Лаеўскі. Ён абараняе ў судзе інтарэсы экс-прэтэндэнта на прэзідэнцкі пост Віктара Бабарыкі.

Басалай выкладала сямейнае права, грамадзянскае права, міжнароднае прыватнае права. Пра яе пішуць як пра кваліфікаванага адмыслоўцу з дзвюма вышэйшымі адукацыямі. Яна праходзіла стажыроўкі ў еўрапейскіх універсітэтах, атрымлівала ўзнагароды як ад БДУ, так і ад Мінюста.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: