На Камароўку прывезлі скульптуру каровы, якая выклікала шмат спрэчак

На Камароўскім рынку ў Мінску рыхтуюцца ўстанавіць новы помнік карове-карміцельцы.
Фота са старонкі Мінскага Камароўскага рынка ў фэйсбуку

Фота са старонкі Мінскага Камароўскага рынка ў фэйсбуку

Першае фота яшчэ не ўстаноўленай бронзавай скульптуры з'явілася ў суполцы Камароўскага рынка ў фэйсбуку.


Аўтар скульптуры — сябра Беларускага саюза мастакоў, вядомы скульптар Мікалай Байрачны.

Паводле аўтараў ідэі помніка, карова з'яўляецца сімвалам здароўя і дабрабыту. 

Выданне «Наша Ніва» публікавала дакумент, у якім патрабавалася «забяспечыць фінансавыя сродкі на помнік карове згодна з загадам кіраўніка краіны». Гаворка ішла пра суму 275 тысяч рублёў, што па курсе трохі меней за 130 тысяч долараў. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!