На Камароўскім рынку з'явілася інсталяцыя ў падтрымку арыштаваных журналістаў

Сёння на Камароўскім рынку з'явілася інсталяцыя ў падтрымку арыштаваных журналістаў Кацярыны Барысевіч, Дар'і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай.
Андрэеву і Чульцову (@belsat) затрымалі падчас стрыма з "Плошчы Пераменаў". Іх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч.1 арт.342 КК).

Барысевіч (@tutby_official) затрымалі за артыкул, у якім яна даказала, што Раман Бандарэнка не быў нападпітку ў час, калі на "Плошчы Пераменаў" яго збілі невядомыя. Яе вінавацяць у разгалошванні медычнай таямніцы (ч.3 арт.178 КК).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: