На Кастуся Жукоўскага напалі ды і апырскалі невядомым рэчывам

Фрылансер Кастусь Жукоўскі паехаў у вёску Зялёныя Лукі на свінаферму «Добрая хрушка», каб спраўдзіць інфармацыю ад мясцовых, якія паведамлялі, што цягам двух тыдняў там забіваюць свіней.

Фота news.tut.by

Журналіст пакінуў аўто непадалёк ад комплексу і хацеў трапіць на тэрыторыю фермы, аднак з-за ўваходнай брамы выбег мужчына, верагодна ахоўнік, і апырскаў Жукоўскага невядомым рэчывам з балона.

«Ён крычаў, што тут карантынавая зона, што мы абмінулі пасты міліцыі, і таму ўсіх пазвальняюць. Але тут нідзе не было адпаведных знакаў і інфармацыі пра карантын. Тут тры нарады міліцыі, я вызваў участковага. Ён павінен прыехаць і прыняць заяву. Інфармацыю ад нас, што адбываецца на свінакомплексе, хаваюць. Думаю, тут утойваюць хваробу свінняў», — сказаў Кастусь Жукоўскі.

belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: