На Купалле зноў будзе салют — праз тры дні пасля трагедыі

Нягледзячы на надзвычайнае здарэнне, якое адбылося ў Мінску на 3 ліпеня, падчас святкавання Купалля ў вёсцы Александрыя пройдзе салют, які працягнецца 8,5 хвіліны. Дырэктар ААТ "Кальвін" Канстанцін Марозаў сцвярджае, што праверка бяспекі будзе яшчэ больш пільнай.

Запускаць феерверк будуць з берагу на баку пасёлку Копысь. Адлегласць да галоўнай сцэны будзе каля 800 метраў. Максімальны калібр зарадаў будзе складаць 150 мм (нагадаем, у Мінску на свяце выкарыстоўвалі снарады калібрам да 310 мм).

Ствалы для зарадаў будуць выкарыстоўваць пластыкавыя і алюмініевыя. Бо менавіта стальным кавалкам зараду забіла чалавека тры дні таму.

На салюце традыцыйна будзе прысутнічаць Аляксандр Лукашэнка і іншыя "вышэйшыя асобы краіны". Арганізатары феерверку абяцаюць у сувязі з гэтым узмоцненыя меры бяспекі.

Нагадаем, 3 ліпеня падчас святковага салюту на беразе ракі Свіслач нездалёк ад стэлы "Мінск - горад-герой" адбылося надзвычайнае здарэнне. Невысока над зямлёй адбыліся два хлапкі. Выбуховай хваляй былі выбітыя вокны ў некаторых дамах на вуліцы Даўмана і Чарвякова. Пазней стала вядома, што ў выніку здарэння загінула 64-гадовая жанчына: металічны аскепак трапіў ёй у шыю і пашкодзіў сонную артэрыю і іншыя магістральныя сасуды.

Паводле TUT.BY

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: