На «Магілёўдрэве» адбыўся выбух, ёсць пацярпелыя

На прадпрыемстве «Магілёўдрэў» пасля 18.30 25 верасня адбыўся выбух. Пацярпелі 6 чалавек. 
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

На момант здарэння ў цэху знаходзілася працоўная змена 9 чалавек, усе яны самастойна пакінулі будынак. Пацярпелі 6 чалавек, яны шпіталізаваныя. Іх стан лекары ацэньваюць як цяжкі і сярэдняй ступені цяжкасці. У адной з фарбавальных камер, размешчаных у цэху, адбылося разбурэнне сцяны з сэндвіч-панэляў на плошчы 300 кв.м., 6 аконных блокаў, 10 кв.м. шклення, пашкоджаны паветраводы. Абсталяванне не пашкоджана.
Фота МНС

Прычына выбуху выяўляецца. Меркаваны тэрмін аднаўлення працы мэблевага цэха будзе вызначаны камісіяй прадпрыемства, паведамляе МНС.

Як паведаміла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік абласнога УСК Аксана Салянюк, на месцы здарэння працуюць следчыя.

Яны высвятляюць абставіны здарэння, адбіраецца дакументацыя прадпрыемства, у тым ліку тая, што рэгламентуе тэхніку бяспекі на вытворчасці. Апытваюцца відавочцы, а таксама службовыя асобы ААТ «Магілёўдрэў». Па выніках першапачатковых мерапрыемстваў будзе прынята працэсуальнае рашэнне, паведамілі ў Следчым камітэце 26 верасня.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: