На маршы пратэстоўцам нарэшце раздавалі грошы

Нягледзячы на прапагандысцкія расповеды дзяржаўных СМІ пра праплачаныя маршы, тых грошай так ніхто і не бачыў. Але сёння нарэшце з’явіўся той самы «лялькавод», які нават не раздаваў, а папросту сыпаў грашыма, наміналам у 100 і ў 3 адзінкі, «багінкі» і «ябацькі». Як вы думаеце, на якіх з іх быў намінал большы? А на якіх, наадварот, была пазначаная меншая вартасць?



Чарговы стотысячны марш сёння прайшоўся вуліцамі Мінска, нягледзячы на ўсе спробы сілавікоў перакрыць падыходы і пад’езды ў цэнтральную частку горада.

Але беларускі народ перашкоды на шляху да сваёй мэты не палохаюць, а народнаму крэатыву можна толькі пазайздросціць (прыгадаем вялізнага прусака на Дзень народзінаў).


Сёння на маршы да «Народнага ультыматуму» з’явіўся нарэшце той самы «лялькавод», пра якога так доўга распавядала дзяржаўнае БТ, яле якога так ніхто і не бачыў, — мужчына, у якога на куртцы так і было напісана: «КУКЛОВОД». 

І з адмысловай прылады ён раскідваўся грашыма налева і направа, і буйнымі, і дробнымі купюрамі – у 100 і ў 3 адзінкі. Безумоўна ж, грошы былі не сапраўдныя, а фэйкавыя, акурат як і тыя навіны, што выдаюць дзяржаўныя СМІ. Купюры ў «100 крокаў» былі ўпрыгожаны гераіняй апошніх маршаў — Нінай Багінскай. Купюры наміналам у «3 ябацькі» былі аздоблены баязлівым самакаранаваным трохпрацэнтным пацуком.


Былі і іншыя цікавосткі на маршы. Так, да скандзіравання дадалося свежае:
 «Попалась крыса в мышеловку, народ идет на забастовку!». А на скрыжаванні на вуліцы Багдановіча і праспекта Машэрава адзін спартыўны смяльчак залез на святлафорны слуп і замацаваў на ім бел-чырвона-белы штандар. Народ доўга крычаў мужчыне словы падтрымкі: «Малайчына»!

Бадзёры настрой маршу задавала, як заўсёды, — група барабаншчыкаў, якім асаблівая пашана і рэспект!


Фота Алега Грушэцкага


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: