На мастака Алеся Пушкіна завялі крымінальную справу за партрэт

Пракуратура Гродна 26 сакавіка ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка прыватнай установы «Цэнтр гарадскога жыцця» Паўла Мажэйкі і мастака Алеся Пушкіна, а таксама іншых асоб «за здзяйсненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму», па ч.3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Той самы партрэт

Той самы партрэт

Як паведамляцца ў прэс-рэлізе пракуратуры, «19 сакавіка на выставе карцін, арганізаванай названымі грамадзянамі, дэманстраваўся выкананы Пушкіным партрэт Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы.

Згодна з матэрыяламі справы, Жыхар падчас нямецкай акупацыі ўлетку 1944 прайшоў навучанне ў спецпадраздзяленні Абвера і ў снежні гэтага ж года быў закінуты нацыстамі ў Полацкую вобласць.

З 1946 года ён узначаліў атрад з былых паліцаяў і іншых здраднікаў, якія на працягу 9 гадоў у Пастаўскім раёне здзяйснялі забойствы міліцыянтаў, партыйных і дзяржаўных службовых асоб, падпалы адміністрацыйных будынкаў і дыверсіі на чыгунцы.

У ходзе выставы Пушкін характарызаваў Жыхара як чалавека з беларускага супраціву, змагара з бальшавікамі, чым услаўляў і апраўдваў яго дзеянні».

Варта адзначыць, што падобнае да патрэта, намаляванага Алесем Пушкіным, фота Яўгена Жыхара размешчана ў экспазіцыі Пастаўскага дзяржаўнага краязнаўчага музея.

Нагадаем, 23 сакавіка супрацоўнікі АМАПа спрабавалі трапіць у гродзенскі «Цэнтр гарадскога жыцця», аднак памяшканне было зачынена.

Таксама на мінулым тыдні ў «Цэнтры гарадскога жыцця» забаранілі паказваць спектакль «Кадзіш», які асуджае фашызм.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: