На МАЗе забараняюць размовы ў «курылках»?

Працоўным прадпрыемства хочуць юрыдычна забараніць даваць каментары СМІ, перадаваць інфармацыю аб дзейнасці прадпрыемства і пазбавіць права на страйк.


Як паведамляе тэлеграм-канал motolkohelp, такія змены прадугледжаныя ў дадатковым пагадненні да кантракту, якое цяпер прымушаюць падпісваць рабочых.

Цікава тое, што гэты дакумент забараняе «ў працоўны час» на прадпрыемстве распаўсюджваць інфармацыю, «не падрыхтаваную належным чынам», альбо тую, якая не адносіцца да дзейнасці прадпрыемства, весці «палітычную агітацыю», у тым ліку шляхам «правядзення размоў», ці «дэманстрацыі прадметаў гардэроба або аксэсуараў». Забараняецца таксама распаўсюд выказванняў у інтэрнэце, прычым, не толькі на старонках, звязаных з прадпрыемствам, але і «іншых рэсурсах Інтэрнэт».

Фота motolkohelp

Варта адзначыць, што «дакумент набывае моц» заднім лікам, бо дадаваны ён 01.01.2021.

Можа, супрацоўнікам МАЗу проста языкі адрэзаць?



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: