На мяжы Беларусі з ЕС стаяць у чэргах больш за 2,6 тысяч фур

На мяжы Беларусі з Еўразвязам сабралася звыш 2650 фур, паведамляе «Беларускае Радыё Рацыя» са спасылкай на Дзяржпагранкамітэт.

На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам сабралася звыш 2650 фур, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт. Самыя вялікія чэргі назіраюцца на беларуска-літоўскай мяжы. Уезду ў Літву перад пунктам пропуску «Відзы» чакаюць больш за 210 фур, «Катлоўка» — 350, «Каменны Лог» — больш за 320, «Беняконі» — звыш 340, «Прывалка» — 270 фур.

На мяжы з Латвіяй перад пунктам пропуску «Грыгароўшчына» сабралася больш за 100 фур, «Урбаны» — звыш 220.

На польска-беларускай мяжы перад пунктам пропуску «Брузгі» стаяць больш за 140 фур, «Бераставіца» — 150, «Казловічы» — звыш 550.

На ўкраінскім напрамку чэргі ўтварыліся толькі перад пунктам пропуску «Новая Рудня» — там чакаюць выезду больш за 40 грузавікоў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: