На мяжы з Польшчай рэкордная колькасць мігрантаў. Ірак зноў прыпыніў авіязносіны з Беларуссю

Польскія памежнікі працягваюць ахоўваць дзяржаўную мяжу ва ўзмоцненым парадку. Гэтаму ёсць падставы — колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы павялічылася, піша «Свабода».

На мяжы Польшчы з Беларуссю польскія службы 9 кастрычніка не дазволілі адбыцца рэкорднай колькасці нелегальных пераходаў мяжы — было 739 такіх спробаў. Папярэдняй найвышэйшай лічбай было 667 спробаў 6 кастрычніка.

За 9 кастрычніка польскія памежнікі затрымалі 6 мігрантаў, усе яны з Іраку. За дапамогу ў нелегальнай міграцыі затрымалі яшчэ 15 чалавек, сярод іх адзін грамадзянін Польшчы і адразу пяцёра грамадзян Грузіі.

Тым часам Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Іраку на патрабаванне ўраду сваёй дзяржавы ў другі раз прыпыніла авіяспалучэнне з Беларуссю. Усе рэйсы адкладзеныя да адмысловага распараджэння.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: