На мяжы з Украінай затрымалі беларуску, якую шукае Інтэрпол

Украінскія памежнікі затрымалі беларуску, якую расшукваў Інтэрпол. 27 студзеня яна спрабавала перасекчы мяжу ў пункце пропуску «Новыя Ярылавічы», паведамляе сайт Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.
Фота з адкрытых крыніцаў

Фота з адкрытых крыніцаў

Як піша TUT.by, на сайце не пазначаныя дадзеныя затрыманай жанчыны, але можна меркаваць, што гаворка ідзе пра Кацярыну Пліско (Клеменсан). Гэта адзіная жанчына з Беларусі, якая праходзіць па адкрытай базе Інтэрполу.

37-гадовую беларуску абвясцілі ў міжнародны вышук улады Даніі — Кацярына падазраецца ў выкраданні ўласнай дачкі, 3-гадовай Евы Клеменсан. Дзяўчынка нарадзілася ў студзені 2015 года, а ўжо ў траўні маці з’ехала разам з дачкой. У паліцыю звярнуўся бацька Евы.

Пра затрыманне беларускі ўкраінскія памежнікі праінфармавалі мясцовае бюро Інтэрпола, а жанчыну перадалі супрацоўнікам Нацыянальнай паліцыі Украіны.


Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: