На могілках Міншчыны рыхтуюцца да Радаўніцы (фота)

Радаўніца — дзень, у які ўзгадваюць тых, хто пайшоў з жыцця. Раней сваякі гатавалі розную ежу, хадзілі на могілкі і там прыгадвалі блізкіх. Як кажа беларуская прымаўка: «На Радаўніцу да абеду зямлю аруць, пасля абеду плачуць, а ўвечары скачуць».
Цяпер у гэты дзень сваякі прыбіраюцца на могілках, падфарбоўваюць агароджы, выкідваюць зімовае смецце, часам пакідаюць штосьці з ежы ды шклянку гарэлкі.


З нагоды вялікіх выхадных шмат хто не чакае самога дня Радаўніцы, а едзе на могілкі раней. Мы пабывалі ў некалькіх кропках Міншчыны, і амаль на ўсіх могілках вялікая частка пахаванняў ужо святочна прыбраная.








На могілках побач з вёскай Шэметава мясцовыя жыхары, убачыўшы карэспандэнта с фотааппаратам, паскардзіліся, што пасля ўрагану некалькі дрэваў тут было пашкоджана, але мясцовыя ўлады вырашылі ссекчы ўсе дрэвы ля пахаванняў. Ніякіх тлумачэнняў ніхто, як звычайна, не дае дагэтуль. Шкада лесу, шкада людзей...



Таксама вельмі шкада, што які ўжо год пераважная большасць грамадзян карыстаецца для ўпрыгожвання магіл штучнымі пластыкавымі кветкамі, якія потым хутка аказваюцца на сметніках побач.  Гэта вельмі шкодна для навакольнага асяроддзя, таму лепей аддаць перавагу жывым кветкам.



Памятайма свае карані і сваіх блізкіх!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: