На МТЗ распаўсюджваюць рэпрынт газеты са Сталіным?

Пра дзіўны выпадак паведаміў у сваім фэйсбуку актывіст Яўген Батура. Паводле яго, газета «Трактар» 1947 году выдання з партрэтам «правадыра» распаўсюджваецца як дадатак да афіцыйнай газеты завода. 
Газета «Трактар», фота Яўгена Батуры

Газета «Трактар», фота Яўгена Батуры

Мяркую, гэтую газету выцягнулі са старых архіваў і раздрукавалі ці адксерылі, — кажа Батура, — Я так разумею, што гэта ўкладыш у асноўную газету, якая распаўсюджваецца прымусова сярод начальнікаў і працоўных. Сёння адзін з тых, каго прымусілі выпісваць гэтае паскудства, прынёс паказаць мне. Я, зразумела, забраў.

Калі прыгледзецца да фота, бачны акурат першы нумар газеты «Трактар», якая выходзіць ад 1947 году і стала «сапраўдным летапісам аналітычна вывераных планаў і праграмаў, слаўных патрыятычных звяршэнняў і духоўна багатага жыцця беларускіх трактарабудаўнікоў» — піша сайт МТЗ-Холдынгу.


Кіраўніцтва МТЗ ужо не першы раз дэманструе сваю шчымлівую настальгію па часах СССР. Нагадаем, што 7 лістапада мінулага году каля прахадной заводу быў адкрыты помнік Леніну. Падчас урачыстага адкрыцця Зміцер Дашкевіч з паплечнікамі зладзілі акцыю пратэсту, якая скончылася гвалтам і затрыманнямі.







Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Цікаўны
  • 2017-06-23 17:45:05
Вось да чаго даходзіць, калі былы ідэолаг і камуніст становіцца дырэктарам завода

Больш цікавага на «Новым Часе»: