На «Нафтане» прагучалі тры выбухі і адбыўся пажар

14 кастрычніка раніцай на "Нафтане" ў Наваполацку "выбухнула ўстаноўка": "было тры выбухі, назіралася адкрытае гарэнне", – паведаміў на гарачую лінію TUT.BY чытач.


Фотаздымак ад аднаго з відавочцаў здарэння

Фотаздымак ад аднаго з відавочцаў здарэння

У цяперашні час пажар ліквідаваны, пацярпелых няма, паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.


"Пажар узнік у будынку пампоўні. З 6 кастрычніка гэты аб’ект знаходзіцца на рамонце. У 10.25 пажар быў лакалізаваны, у 10.37 – ліквідаваны. Пацярпелых няма. На працу прадпрыемства здарэнне не паўплывала", – удакладніў Віталь Навіцкі. У адміністрацыі ААТ "Нафтан" каментар пакуль атрымаць не ўдалося. Прычына пажару высвятляецца.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: