На падтрымку сям’і Вітольда Ашурка сабралі ўжо звыш 7000 еўра

Пра гэта паведамляе Свабода.
У інтэрнэце абвясцілі збор грошай на падтрымку сям’і Вітольда Ашурка і сабралі ўжо больш, чым збіраліся.

Першапачаткова збіраліся сабраць 3 000 еўра, але за пару гадзінаў сума перавысіла 4000 еўра. Цяпер на рахунку 7400 эўра і сума працягвае расці. Далучыцца да ахвяраванняў можна тут.

21 траўня жонцы Вітольда Ашурка пазванілі і сказалі, што ў шклоўскай калёніі ў Вітольда Ашурка знайшлі нежывым – нібыта спынілася сэрца. Паводле жонкі, раней ніякіх праблемаў з сэрцам у яго не было.

Вітольду Ашурку было 50 гадоў. Ён жыў у Бярозаўцы, што на Лідчыне, з насельніцтвам 10 тысяч чалавек. Сябар партыі БНФ, абласны каардынатар руху «За свабоду». Не раз балатаваўся ў мясцовыя дэпутаты і парламент.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: