На патрабаванне выбаршчыкаў паказаць пратакол камісія выклікала АМАП

Пасля закрыцця ўчастку і падліку галасоў выбаршчыкі ўчастка № 10 у школе № 69 па вул. Авангарднай у Мінску патрабавалі паказаць пратакол. Замест гэтага на іх выклікалі АМАП.
Спачатку прадстаўнікі камісіі спрабавалі збегчы разам з пратаколам і бюлетэнямі праз чорны выхад. Потым на выбаршчыкаў быў выкліканы АМАП.

Каля чатырох дзясяткаў чалавек затрымалі і вязуць папярэдне ў ЦІП на Акрэсціна. Пра гэта адзін з затрыманых паспеў паведаміць нашай рэдакцыі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: