«На паўторы». Якія песні беларусы слухалі часцей за ўсё

Да Дня сурка, які штогод адзначаецца 2 лютага, аналітыкі Яндэкс.Музыка высветлілі, якія песні беларусы больш за іншых ставілі на рэпіт, а таксама сабралі плэйліст з самых «паўтаральных» кампазіцый.

У якасці рэпіт улічваліся паўтарэнні аднаго і таго ж трэка за апошнія 12 месяцаў, паведамляе кампанія «Яндэкс».

Dynoro і Gigi D'Agostino з «In my mind» топ з 20 кампазіцый, якія ўключаліся на паўтор больш за ўсё. Гэты трэк так палюбіўся аднаму мінчаніну, што ён праслухаў яго на рэпіце 1194 разы.

На другім месцы па колькасці паўтораў — Ціма Беларускіх з песняй «Мокрыя кросы», а на трэцім — «Медуза» ад MATRANG. Плэйліст самых папулярных песень «на паўторы» чакана складаецца з хітоў, але ёсць і невідавочныя знаходкі. Напрыклад, як аказалася, карыстальнікі часта ставяць на паўтор кампазіцыю «Спят усталые игрушкиі» Алега Анофрыева, знаёмую ўсім па дзіцячай перадачы «Калыханка».

Акрамя таго, аналітыкі Яндекс.Музыка на падставе дадзеных аб праслухоўваннях склалі топ-10 выканаўцаў, якіх беларусы слухалі на рэпіце часцей за ўсё. У рэйтынг, акрамя Цімы Беларускіх, трапілі яшчэ тры беларускія выканаўцы: Макс Корж, ЛСП і Бі-2.

Imagine Dragons
Макс Корж
LOBODA
Ціма Беларускіх
Элджэй
Манетачка
ЛСП
Noize MC
Бі-2
Ягор Крыд

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: