На платформе «Голас» ужо больш за 1 мільён чалавек

Платформа «Голас» набрала больш за 1 мільён зарэгістраваных карыстальнікаў. Па стане на 18:30 суботы 8 жніўня, на лічыльніку 1.023.156 чалавек.
Афіцыйная колькасць выбаршчыкаў на гэтых выбарах — 6.844.932 чалавека. Калі меркаваць, што ў сістэме рэгіструюцца толькі беларусы, якія маюць права голасу, прычым толькі адзін раз (не выкарыстоўваючы для паўторнай рэгістрацыі таго ж чалавека іншы нумар), то атрымліваецца, што ў сістэме зарэгістраваліся 14,71% выбаршчыкаў.

Лідзія Ярмошына ў сваім відэазвароце абвінаваціла платформу «Голас» у тым, што гэта «проста злачынны праект».

— Як нам запэўніваюць, гэта кантроль за волевыяўленнем. Ды не, дарагія мае, гэта не кантроль. Гэта стварэнне скажонага выніку выбараў для таго, каб дэвальваваць афіцыйны вынік галасавання і на гэтай падставе арганізаваць масавыя беспарадкі. Вось для чаго гэта робіцца, а зусім не для кантролю.

Неўзабаве пасля гэтага і Генпракуратура абвінаваціла «Голас» у тым, што платформа незаконна займаецца сацапытаннямі. А ўвечары стала вядома, што Генпракуратура звярнулася ў Мінсувязі з пытаннем разгледзець магчымасць блакавання сэрвісу.

Стваральнікі платформы адказалі на абвінавачванні і канстатуюць, што «ЦВК не ўнікаў у працу «Голаса» і не разбіраўся ў сутнасці гэтай грамадскай ініцыятывы».

the-village.me

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: