На плошчы Незалежнасці нешта неверагоднае (фота, відэа)

На плошчы Незалежнасці ў Мінску — тысячы людзей, якія патрабуюць ад Лукашэнкі: "Сыходзь!".


Паведамляецца, што вайскоўцы апусцілі шчыты перад пратэстоўцамі ў знак салідарнасці.

Фота Францішка Цярэшкі


Людзі сядзяць, скандуюць "Армія з народам", "Сыходзь". Уключылі "Магутны божа".


Беларускі пратэст — міліцыянтам паставілі ваду.


Падыйшлі супрацоўнікі Акадэміі навук.

Уладзімір Някляеў сярод пратэстоўцаў


На плошчу прыехалі медыкі "хуткай дапамогі". Яны паказалі журналістам гумовую пулю, якую дасталі з чалавека.

19.40. Святар па-беларуску звяртаецца да вайскоўцаў з заклікам не чыніць гвалт, бо мы ўсе дзеці божыя...

20.00 Адна брыгада хуткай дапамогі сышла, другая — прыйшла на іх месца.

На плошчы заўважылі Паўла Латушку. 

20.10. Адбылася змена каравула. Частка байцоў сышла, на іх месца прыйшлі іншыя. Тых, хто сыходзіў, пратэстоўцы праваджалі воклічамі: "Малайцы!" і "Армія з народам!".


20.25. Людзі скандуюць "Лукашенко — уходи, Бабарико — выходи". І хорам спяваюць "Тры чарапахі".


20.35 Пратэстоўцы звярнуліся да фанацкіх забаў — калі завадатар задае тэмп пляскання ў далоні, а за ім паўтараюць, або калі адзін выкрыквае першую фразу, а астатнія, хорам, другую. Напрыклад, "Чаго хочам? — Зямлі, волі!"

21.40 Людзі паўключалі ліхтарыкі. 


Скандуюць: "Сумленныя выбары!" і "Свабоду кандыдатам!", "Остановите — Саше надо выйти"


21.00 Людзі ўсталі і пачалі разыходзяцца пад скандаванне: "Кожны дзень!" і "Прыбіраем за сабой!"
Некаторыя фатаграфуюцца на фоне байцоў. Пратэстоўцы некалькі хвілін свяцілі ліхтарыкамі ў бок байцоў і пад скандаванне: "Мы не забудзем!" і "Да заўтра!" пакідаюць плошчу.


Інсталяцыя перад ЦВК

Інсталяцыя перад ЦВК



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: