У Мінску прайшоў супольны Марш пенсіянераў і студэнтаў (фота, відэа)

У цэнтры Мінска пачаўся Марш пенсіянераў, да якога гэтым раза далучыліся студэнты. Мнагалюдная калона сабралася ля Чырвонага касцёла і рушыла па праспекце Незалежнасці. 




Відэа «Наша Ніва».


І яшчэ фота і відэа.


Фота Kyky.org.

Фота Kyky.org.



Відэа TUT.BY

Відэа «Мая краіна Беларусь»



Ацаніце маштаб акцыі!

Супольная калона пенсіянераў і студэнтаў дайшла да Кастрычніцкай плошчы.


Onliner паведамляе, што ў цэнтр Мінска зноў сцягваюць тэхніку.

14:59. некалькі гадзін не працуе сайт Нацыянальнага банка. Адказнасць на сябе ўзялі кібер-партызаны.

Паглядзіце, якія плакаты нясуць удзельнікі супольнага марша.


15:20 Галава калоны ўжо на плошчы Перамогі.

Марш пенсіянераў праходзіць у Брэсце

І ў Гродне


16:00 А ў Мінску шматтысячная калона дайшла да плошчы Якуба Коласа.

16:08 Наша Нiва паведамляе, што апошнія ўдзельнікі Маршу дайшлі да плошчы Якуба Коласа. Замыкалі калону бабуля і дзядуля беларускага пратэсту: Ніна Багінская і Ян Грыб. З імі пастаянна фатаграфуюцца людзі. @nashaniva

Па праспекце едзе вельмі мала машын, затое з іншага боку (Чырвоная — Коласа) машыны пастаянна сігналяць.

Да марша пенсіянераў далучылася ўнучка Якуба Коласа Марыя Міцкевіч. Відавочцы сфатаграфавалі яе на фоне помніка славутага дзеда.

Паведамляецца, што на плошчу Якуба Коласа прыехалі сілавікі, але ўдзельнікі марша амаль цалкам разыйшліся. Затрыманняў няма.

Калі сілавікі з'ехалі, на плошчы Якуба Коласа ўтварыўся ланцуг салідарнасці.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: