На плошчы Незалежнасці ў Мінску сёння — зноў пратэсты і затрыманні (фота, абнаўляецца)

АМАП і сёння, 27 жніўня, распачаў затрыманні ўдзельнікаў акцыі пратэсту на Плошчы Незалежнасці

Сярод пратэстоўцаў — Ніна Багінская

Сярод пратэстоўцаў — Ніна Багінская


Плошча Незалежнасці, на якой сабралося пад тысячу чалавек, і куда спрабуюць прайсці іншыя пратэстоўцы, ачэпленая АМАПам. Пад'езды і падыходы да плошчы абгароджаныя. На праспекце Незалежнасці стаяць аўтазакі.




Жанчыны згуртаваліся каля Чырвонага касцёла.


Мужчын з натоўпу па адным вядуць ў аўтазакі.


Станцыя метро “Плошча Леніна” закрытая. Мінскі метрапалітэн абвясціў, што ў 19.25 “у мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў, на ўваход і выхад зачынены вестыбюль 2 станцыі Плошча Леніна (з боку плошчы Незалежнасці)”, і прынёс ужо традыцыйныя “прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці”.

19.55. На плошчы Незалежнасці затрымалі яшчэ дзевяць журналістаў, іх адвялі ў мікрааўтобус правяраць дакументы, паведамляе TUT.BY. Сярод затрыманых — Аляксей Суднікаў (TUT.BY), Таццяна Каравянкова (Белапан), Аляксандра Багуслаўская (DW), журналісты Лента. ру і іншыя. Іх павезлі ў Кастрычніцкае РУУС.

20.00 Людзі каля Чырвогага ккасцёла заспявалі «Купалінку», «Тры чарапахі».


20.10. На плошчы з'явілася новая група АМАПу.


Фота Алены Ляшкевіч


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: