На помнік Алесю Ліпаю сабралі неабходную суму

На помнік заснавальніку інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесю Ліпаю на платформе Ulej.by сабралі ўсе патрэбныя грошы — 10 тысячаў рублёў, паведамляе Наша Ніва
Па стане на 11:00 сабрана нават 101% сумы — 10 123 рублі. Грошы паступілі ад 238 чалавек.

Помнік зьбіраюцца ўсталяваць на магіле Алеся Ліпая ў Рудзенску. Алесь Ліпай памёр 23 жніўня 2019 года.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!