На праспекце Незалежнасці на ўсе выходныя абмяжуюць рух

З вечара пятніцы, 11 чэрвеня, да раніцы панядзелка 14 чэрвеня на ўчастку праспекта Незалежнасці ад вуліцы Фогеля да вуліцы Астрашыцкай будзе абмежаваны рух.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Мінска, рух абмяжуюць у сувязі з рамонтам дарожнага палатна. Удакладняецца, што рух у абодвух напрамках будзе абмежаваны з 22 гадзін пятніцы да 6-й раніцы панядзелка. Грамадзян просяць улічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршрутаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: