На Прыпяці ў раёне Жыткавічаў зрабілі пантонны мост — наўзамен аварыйнаму

На Прыпяці ў раёне Жыткавічаў адкрылі рух праз пантонны мост — 10 снежня пераправу паспяхова прайшоў ваенны аўтамабіль КрАЗ і такім чынам праверыў яе бяспечнасць.

 Як перадае БЕЛТА, наплаўны мост узводзілі інжынерныя войскі Узброеных Сіл пры дапамозе атрадаў МНС.

Шырыня ракі ў месцы пераправы складае 146 метраў. Агульная даўжыня моста дасягае 152,5 метра. Цяпер праз гэты мост можа ажыццяўляцца аўтамабільны рух, прычым ён павінен вытрываць нават грузавы транспарт.

7 снежня на аўтамабільным мосце на трасе Р-88 Жыткавічы — Давід-Гарадок — мяжа Украіны выявілі расколіну ў канструкцыі. Рух праз мост быў закрыты. Затым было прынятае рашэнне ўзвесці часовую пантонную пераправу, пакуль мост будзе рамантавацца.

euroradio.fm


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: