На радзіме Касцюшкі 43 удзельнікі экскурсіі трапілі ў міліцыю

 У Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці сёння, 13 лістапада, затрымалі экскурсійную групу з Салігорска, паведамляе тэлеграм-канал стачкаму "Беларуськалія".


Падчас экскурсійнай паездкі на тэрыторыі гістарычнага комплексу Косава-Мерачоўшчына на радзіме Тадэвуша Касцюшкі затрымалі турыстычную групу з Салігорска — усяго 43 чалавекі.

Цяпер турысты, сярод якіх сем'і з непаўналетнімі дзецьмі, экскурсавод, кіроўца знаходзяцца ў пастарунку РАУС Івацэвічаў.

Усім удзельнікаў экскурсіі хочуць абвінаваціць паводле традыцыйнага “народнага артыкула” 23.34 КаАП — за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Міліцыя затрымала экскурсантаў пасля таго, як яны зрабілі фота з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Святлана Ціханоўская з гэтай нагоды звярнулася да работнікаў "Беларуськалія", бо сярод затрыманых экскурсантаў з Салігорска ёсць і чальцы страйкаму "Беларуськалія"


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: