Летнік ладзіцца штогод. Сярод выступоўцаў і лектараў школы былі
Уладзімір Арлоў,
Адам Глобус,
Максім Жбанкоў,
Валярына Кустава,
Франак Вячорка,
Пятро Клюеў,
Гана Севярынец ды іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.
Удзельнікаў школы чакае насычаная цікавая праграма ды атмасфера: выступы экспертаў, музыкаў, культурніцкіх і грамадскіх дзеячаў; творчыя сустрэчы, гульні, майстар-класы; новыя знаёмствы. Падчас правядзення летніка ў Бычках таксама адбудзецца вечарына памяці Васіля Быкава з удзелам беларускіх грамадскіх і культурніцкіх дзеячаў.
Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы і ў самой сядзібе.
Удзельнікам трэба запоўніць
анкету да 14 чэрвеня.
Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл: AITButsefal@gmail.com
Паводле прэс-рэлізу