На шматпавярховай паркоўцы ГЦ «Галерэя» гарэла машына

На шматпавярховай паркоўцы гандлёвага цэнтра «Галерэя Мінск» назіраецца буйное задымленне. Пра гэта TUT.BY паведамілі мінчукі, людзі публікуюць здымкі ў сацсетках. Аказалася, што загарэўся аўтамабіль.
Фота карыстальніка @dobryzlyden ў Twitter

Фота карыстальніка @dobryzlyden ў Twitter

Клубы чорнага дыму заўважылі над паркінгам, які ўваходзіць у комплекс ГЦ. У Мінскім гарадскім упраўленні МНС сказалі, што на Пераможцаў, 9 выехалі ратавальнікі.
Фота: twitter.com/abbasssova і t.me/belrealt

Фота: twitter.com/abbasssova і t.me/belrealt

«Паступіла паведамленне аб загаранні машыны на паркоўцы», — паведаміла афіцыйны прадстаўнік гарадскога ўпраўлення Вольга Мельчанка.

Паведамленне аб узгаранні паступіла ад відавочцаў у 17.16. У выніку пажару пашкоджаны два легкавых аўтамабіля, што стаялі побач, удакладнілі ў МНС. Пажар ліквідавалі ў 17.35.
Фота: twitter.com/112MINSK

Фота: twitter.com/112MINSK

Пацярпелых няма, прычыны ўзгарання высвятляюцца.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: